Для нашага народа вайна не проста гісторыя, а вечная чалавечая боль, памяць пра мінулае, пра найвялікшыя чалавечыя ахвяры і матэрыяльныя страты. Гэта была самая страшная і крывавая вайна з усіх, якія калі – небудзь вогненным валам пракатваліся па нашай зямлі. Да 80 – годдзя вызвалення Беларусі і г.Дзятлава ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка прайшоў Дзень інфармацыі “Вызваленне Беларусі: падзеі, людзі, подзвігі”. У рамках гэтага мерапрыемства прайшоў патрыятычны час “Пака мы помнім – мы жывем”, віктарына “Вялікая Айчынная вайна на Дзятлаўшчыне”, краязнаўчая гадзіна “Нашы землякі – удзельнікі вайны”. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Нам жыць і помніць”.

