18 жніўня ў чарговы раз летняя пляцоўка “Книжная радуга летаˮ аддзела аблугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі даравала дзецям прыгоды, вяселле і цікавыя кнігі. У бібліятэку завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Усмешкаˮ ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлаваˮ. У чытальнай зале ладзілася выстава-красворд “Летні хіт-парадˮ, там жа адбылося сапраўднае спаборніцтва ўмельцаў разгадваць цікавыя красворды, адказы на пытанні якіх можна было знайсці ў экспанаваных выданнях. Прадоўжылася мерапрыемства на летняй пляцоўцы ў бібліятэчным двары, дзе дзяцей чакала забаўляльная праграма “На выперадкі з ветрамˮ, пад час якой праводзіліся жартоўныя конкурсы і гульні. У астатні час жадаючыя маглі пагуляць у іншыя гульні і шашкі на інтэрактыўнай дошцы, пачытаць цікавую кнігу ці часопіс.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.