Бібліятэка была і застаецца акном у вялікі свет ведаў, месцам, дзе ёсць магчымасць адпачыць душой.“Листая страницы твои в юбилей” пад такой назвай у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла экскурсія па бібліятэцы, якая была прымеркавана да 75-годдзя бібліятэкі. Падрыхтавана выстава – айстопер “Храм мудрости и знаний”, выстава – юбілей“ Я люблю бібліятэку”, дзе прадстаўлены фотаздымкі самых актыўных карыстальнікаў бібліятэкі, а таксама асноўныя звесткі з гісторыі  бібліятэкі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся якую ролю ў жыцці чалавека мае чытанне, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне. Напрыканцы  пачаставаліся цукерачным тортам, а самая актыўная карыстальніца атрымала ад бібліятэкі ў падарунак кнігу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.