21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця ладзілася гульня — падарожжа “Мая родная мова – беларуская”, дзе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы, адчуць сябе беларусам. Увазе чытачоў была прадстаўлена выстава — прапанова “Vivat, беларуская мова”.