21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця ладзілася гульня – падарожжа “Мая родная мова – беларуская”, дзе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы, адчуць сябе беларусам. Увазе чытачоў была прадстаўлена выстава – прапанова “Vivat, беларуская мова”.

