Прадаўжае сваю работу аматарскае абʼяднанне па прававым выхаванні “Прававы лабірынтˮ з падлеткамі, што створана на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з вучнямі 11 “Бˮ класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлаваˮ, класны кіраўнік Шпакоўская Алена Вацлаваўна. У рамках бібліятэчнага праекта “Закон і праваˮ на базе школы ладзілася дзелавая гульня “Маю права, але абавязаныˮ з мэтай фарміравання прававой культуры падлеткаў. У цікавай займальнай форме прапанавана віктарына, падчас якой яны ўспомнілі асноўныя заканадаўчыя прававыя дакументы, разабраліся, што такое правы і абавязкі школьнікаў, папоўнілі веды прававой лексікі і юрыдычнымі паняццямі. Для замацавання інфармацыі ім было прапанавана разгледзець жыццёвыя сітуацыі і даць ім прававую адзнаку. Падлеткі актыўна разважалі і выказвалі свой пункт гледжання.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.