На пярэдадні свята, Дня народнага адзінства, ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла патрыятычная гадзіна “Мы вместе, мы едины”. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй свята, удзельнікі адказалі на пытанні тэста “Ці добра мы ведаем месца ў якім жывём?”, прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай віктарыне “Мая Беларусь”. Да Дня народнага адзінства ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “В единстве наша сила”, дзе змяшчаны навукова-папулярныя выданні, даведкі пра грамадска – эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.