24 лістапада ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы — клуб адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Гаспадынька” пад назвай “Мы за чаем не скучаем”. Карысную інфармацыю пра тое, што чай – гэта самы распаўсюджаны напой, які п’юць дарослыя і дзеці, падрыхтавала Сербін Людміла Канстанцінаўна. Чай добра ўплывае на здароўе, амалоджвае арганізм чалавека і дапамагае знізіць вагу. Гэты выдатны напой можна піць, як гарачым, каб сагрэцца, так і халодным – каб астудзіцца. Таксама прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення чаю. Затым адведалі гарбаты з траў.