17 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі Мікалаю Чаргінцу. 16 кастрычніка ў рамках бібліятэчнага праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцыˮ аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу “На службе у словаˮ, прысвечаную юбілейнай даце. На выставе занялі сваё ганаровае месца творы: “Сыныˮ, “Илоты безумияˮ, “Тайна овального кабинетаˮ, “Приказ №1ˮ, “Третья звездаˮ, “А он не вернулся из бояˮ, “Майор Ветровˮ, “Операция “кровьˮ сыновьяˮ, “Операция “Кровьˮ, “Вам — заданиеˮ. Праз фактаграфічны матэрыял з перыядычнага друку наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.

