Новы год — яркае, загадкавае, непаўторнае, шумнае і дзіўнае свята. Свята казачных цудаў і чараўніцтва, з падарункамі, сюрпрызамі і выкананнем жаданняў. Свой уклад у стварэнне святочнай атмасферы ўнеслі і супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для чытачоў бібліобуса. Яны падрыхтавалі касцюміраваннае віншаванне «Навагодні настрой». 26 і 27 снежня Дзед Мароз, Снягурка і Скамарох жадалі чытачам у Новым годзе міру, здароўя, дабрабыту і сустрэчы з новымі цікавымі кнігамі і перыядычнымі выданнямі.