27 снежня Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб сумесна з ДУА “Рагонаўскі дзіцячы сад – базавая школа” правялі для дзяцей дзіцячага садка гульнёвую праграму “Навагоднія цуды”. Дзеці разам з вясёлым снегавіком і дамавічком Кузькам на вясёлым цягнічку выратавалі ад злоснай Бабы Ягі Дзеда Мароза са Снягуркай, дзеля таго, каб адбылося навагодняе свята. Без сапраўдных цудаў не абышлося. Мерапрыемства прайшло вельмі весела і цікава.