3 студзеня работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі завіталі ў ДУА «Наваельнянскі яслі-сад». У рамках праекта «Кніжны дэсант» ладзілі гучныя чытанні «Навагодняя казка працягваецца». Дзеці расказвалі вершы пра Новы год, з цікавасцю паслухалі вершы «Міламу, разумнаму, добраму Дзядулю Марозу», «У лесе нарадзілася ёлачка».