6 чэрвеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў дзень інфармацыі «Нет, весь я не умру…», прысвечаны 220- годдзю з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна — вялікага, рускага паэта.
У чытальнай зале бібліятэкі аформлена выстава — красворд “В Тридевятом царстве, Пушкинском государстве”.
Для дзяцей ДУА «Казлоўшчынскі яслі-сад» Лішык Аксана Уладзіміраўна правяла літаратурную гульню «Путешествие в страну Лукоморье». Вядучая распавяла дзецям пра дзіцячыя і юнацкія гады паэта, пра яго сям’ю. Рабяты адправіліся ў казачны свет А. С. Пушкіна, пагасцявалі ў кожнай з яго казак і адказалі на пытанні віктарыны па казках Пушкіна. Праводзіліся конкурсы «Сказачныя пытанні», «Падумай і адкажы», «Каму належаць рэчы», а таксама гульня «Рыбалка».