Мы с хорошей сказкой неразлучны,
А чудес у сказки – до небес,
Вы представьте, как бы было скучно,
Если б в мире не было чудес…
6-7 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы да 220 – годдзя з дня нараджэння А.С.Пушкіна адбылася гульня – падарожжа «Падарожжа па казках Пушкіна». У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі летняга школьнага аздараўленчага лагера з дзённым наведваннем дзяцей «Усмешка» ДУА «Сярэдняя школа№1». Разам з Вучоным Катом з Лукамор’я і Бабай – Ягою дзеці здзейснілі падарожжа па знакамітых казках Пушкіна. Яны з задавальненнем адказвалі на «жалудовыя пытанні», адгадвалі казачныя прадметы з «чароўнай торбы» Бабы – Ягі, разгадвалі красворд. Завяршыў літаратурнае падарожжа конкурс «Што за прывабнасць гэтыя казкі», дзе каманды ў жанры пантамімы паказвалі ўрыўкі з казак А.Пушкіна.






