Любоў да Айчыны, добрыя адносіны да лёсу роднага краю не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца ў маладым пакаленні ў паўсядзённым жыцці, у тым ліку і ў бібліятэках. Таму патрыятычнае выхаванне — адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, якое спрыяе пашырэнню ведаў аб краі і яго гераічным мінулым, развіццю цікавасці да гістарычных падзей тых далёкіх гадоў. У сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў у бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына «Паклонімся вялікім тым гадам», арганізавана фотазона «Вайна. Памяць. Перамога». Увазе чытачоў прапанавалі агляд літаратуры , паведамілі пра ваеннае ліхалецце на тэрыторыі Беларусі і Дзятлаўскага раёна, паказалі віртуальную выставу «Незабытыя імёны Дзятлаўшчыны».