Гадзіна карысных парад «Ад А да Я – да здаровага ладу жыцця» адбылася 4 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы. Госці мерапрыемства – людзі сталага ўзросту. Удзельнікі абмяркоўвалі рэцэпты страў для здаровага харчавання, падзяліліся рэцэптамі прыгатавання настояў з лекавых зёлак, абмеркавалі «за» і «супраць» скандынаўскай хацьбы. Работнікі бібліятэкі прапанавалі пачытаць кнігі па здароваму ладу жыцця і часопіс «Народны доктар».




