Набліжаецца Дзень Перамогі – свята гонару, смутку, памяці. Свята, без перабольшвання, усенароднае, бо ў кожнай сям’і захоўваюць памяць пра бацькоў-дзядоў-прадзедаў, якія былі ўдзельнікамі той вайны. На жаль, часцей за ўсё – толькі памяць, бо жывых ветэранаў засталіся адзінкі: час няўмольны…
Аб тым, як захоўваецца гэтая памяць, хочацца паразважаць. На гістарычнае падарожжа «Памяць сэрца» у Наваельнянскую гарпасялковую бібліятэку 2 красавіка завіталі чытачы сталага ўзросту. Наведвальнікі з цікавасцю разглядалі выставу-памяць «Вялікаму подзвігу слава», альбом «Ветэраны пасёлка Наваельня». Хоць удзельнікі мерапрыемства нарадзіліся ў час пасля заканчэння вайны, кожны з іх падзяліўся сваімі ўспамінамі аб гераізме і подзвігах сваіх блізкіх.