6 снежня супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавалі семінар – практыкум “Паспяховае планаванне – фактар эфектыўнай работы бібліятэкі”. Аб напрамках работы бібліятэк на 2019 год і справаздачы бібліятэк за 2018 год паведаміла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Валянцінаўна Сербін. Яна акцэнтавала ўвагу на такіх знамянальных падзеях як: 100-годдзе БССР, 75 — годдзе вызваленне Беларусі, 75-годдзе з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці і інш. Метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Леанідаўна Бортка прапанавала знамянальныя і памятныя даты літаратурнага каляндара на 2019 год. Аб рабоце з бібліятэчным фондам расказала бібліятэкар аддзела камплектавання і апрацоўкі Ядзвіга Феліксаўна Хохлач.