У жыцці кожнага чалавека  ёсць такія мясціны, дзе ён нарадзіўся, вырас, адкуль  пайшоў на шырокія  прасторы  жыцця…. 4 верасня  адбылося  чарговае  пасяджэнне  аматарскага  аб’яднання “Чамучкі”, якое  дзейнічае  пры  Дзятлаўскай  раённай  бібліятэцы. Для наведвальнікаў  аб’яднання  ладзілася  краязнаўчая  гутарка  да  Году  малой Радзімы  “Пешшу ў гісторыю, або вандроўка па нашым  горадзе”.  Праходзячы  па вуліцах Дзятлава, рана ці позна, але ў кожнага жыхара ўзнікае пытанне: а што было раней у ацалелых  яшчэ ад часу старых будынках?  Што помняць  сцены гэтых  дамоў? Таму  дзеці  зрабілі завочнае падарожжа па вуліцах горада, пазнаёміліся з гісторыяй  старых вуліц і пабудоў  былога  мястэчка,  біяграфіямі яго ўладальнікаў, з помнікамі знакамітым людзям Дзятлаўшчыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.