6 верасня, да Дня беларускага пісьменства і друку, аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў дзень інфармацыі пад назвай «Асветнікі Беларусі». Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага кнігадрукавання, жыццём і асветніцкай дзейнасцю К. Тураўскага, Ф.Скарыны, Я.Полацкай, С.Буднага. Падчас мерапрыемства прысутныя змаглі праявіць свае веды і эрудыцыю, адказваючы на пытанні віктарыны. Напрыканцы дня інфармацыі адбыўся прагляд відэафільма «Францыск Скарына — таямніца вялікага асветніка».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.