У жыцці кожнага чалавека ёсць такія мясціны, дзе ён нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў на шырокія прасторы жыцця…. 4 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чамучкі”, якое дзейнічае пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Для наведвальнікаў аб’яднання ладзілася краязнаўчая гутарка да Году малой Радзімы “Пешшу ў гісторыю, або вандроўка па нашым горадзе”. Праходзячы па вуліцах Дзятлава, рана ці позна, але ў кожнага жыхара ўзнікае пытанне: а што было раней у ацалелых яшчэ ад часу старых будынках? Што помняць сцены гэтых дамоў? Таму дзеці зрабілі завочнае падарожжа па вуліцах горада, пазнаёміліся з гісторыяй старых вуліц і пабудоў былога мястэчка, біяграфіямі яго ўладальнікаў, з помнікамі знакамітым людзям Дзятлаўшчыны.

