Мы ўсе любім лес. Лес даруе нам ягады, грыбы, лекавыя зёлкі. Экалагічная віктарына «Каб усюды зелянелі дубы, клёны, вязы, елі», якая ладзілася 4 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы — менавіта пра лес. Для наведвальнікаў мерапрыемства работнікі бібліятэкі прыгатавалі «Конкурс загадак», конкурс «Пытанне – адказ», конкурс «Ці ведаеце вы…», а напрыканцы прачыталі правілы паводзін у лесе. У час мерапрыемства дзеці разглядалі цікавыя кнігі аб прыродзе з серыі «Маленькі прафесар».


