У гісторыі кожнага народа ёсць людзі — першаадкрывальнікі, людзі – вяршыні, на якія раўняюцца будучыя пакаленні. Такім чалавекам быў вялікі беларускі дзеяч Францыск Скарына. Пра жыццё нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства пайшла размова на літаратурна-гістарычным падарожжы «Францыск Скарына — асветнік і першадрукар» у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. Прысутныя даведаліся на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў Сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне. У бібліятэцы была аформлена тэматычная паліца «Зорка па імені Францыск Скарына».


