30 лістапада Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры прыняла ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Права на здароўе” прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
У рамках акцыі былі разгорнуты інфармацыйныя стэнды, падрыхтавана тэматычная выстава па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Са зваротам да моладзі звярнуўся святар Нагародавіцкага Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы і педагогі агульнаадукацыйнай установы, вядучыя спецыялісты.