Аддзел абслугоўвання і інфармацыі арганізаваў чарговую сустрэчу аматарскага аб’яднання «Чамучкі», якая праходзіла ў форме ўрока здароўя «Приключение в страну Оздоровляндию». Бібліятэкар Лапушка Марына павіталася з дзецьмі і запытала ў іх, што ж азначае слова «здароў»? Рабяты задумаліся пра тое, што пры сустрэчы людзі жадаюць адзін аднаму здароўя. Падчас сустрэчы дзяцей наведаў парсючок і дактар Айбаліт. У сяброўскай кампаніі яны ўдзельнічалі ў многіх конкурсах, дзе адолелі мікробы і вірусы, успомнілі, якія існуюць сродкі гігіены. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся ведамі, як важна мыць рукі, даглядаць за сабой, за сваім знешнім выглядам, адзеннем. Удзельнікі мерапрыемства спрачаліся пра тое, ці можа багаты, але хворы чалавек, быць больш шчаслівым, чым бедны, але здаровы. Завяршылі мерапрыемства пажаданнем адзін аднаму здароўя ў выглядзе гульні. Трэба было пляснуць па далоньцы суседа і сказаць яму «Будзь здароў!».