31 жніўня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў ўдзел у акцыі “Родны свой край любі і ведай”, якая была арганізавана да Году малой Радзімы. На пляцоўцы дзяржайнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” была прадстаўлена кніжная выстава-падарожжа па гісторыі Дзятлаўшчыны. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з гістарычным мінулым роднага краю, з славутасцямі і помнікамі Дзятлаўскага раёна, з людзьмі, якія сталі гонарам нашай роднай зямлі.


