Пад такой назвай  аформлена ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы –цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны выстава – юбілей да 80-годдзя з дня ўтварэння Дзятлаўскага раёна .

У глыб вякоў уходзіць багатая на падзеі, цікавая  і пазнавальная гісторыя дзятлаўскай зямлі з яе цудоўнай прыродай, дзівоснай прыгажосцю азёр і рэк, лясоў і палёў.

Наведвальнікі бібліятэкі могуць пазнаёміцца з кнігамі па гісторыі раёна, даведацца пра вытворча — тэхнічны патэнцыял, знайсці інфармацыю аб сацыяльна – эканамічным развіцці раёна. Раён вядомы не толькі цудоўнымі пейзажамі, але і гераічнай гісторыяй. Багата Дзятлаўшчына і культурнымі традыцыямі.

Стваралі гісторыю, дабывалі славу свайму краю людзі, нашы землякі, працалюбівыя, надзеленыя добрымі чалавечымі якасцямі. На выставе матэрыял пра тых, хто многа зрабіў для развіцця нашага раёна: Я.М.Вырко, М.Б.Касцюк, С.В.Жульпо, В.І.Сцяпура, І.У.Зубрыліна і інш.

Адна з паліц выставы прысвечана людзям культуры раёна: М.Ф.Петрыкевічу, Ф.Ф.Красюку, Т.М. Горбач, лаўрэаты прэміі А.І.Дубко  Т.Г.Янушкевіч, А.П.Аўдзейчык, Нікіпорчык А.Д. На паліцы “Дзятлаўшчына літаратурная“ прадстаўлены творы пісьменнікаў і паэтаў  В.Адамчыка, В.Шымука, М.Грышана, Я.Матвеева.  Асобныя старонкі прысвечаны раённай газеце “Перамога”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.