17 кастрычніка 2022 года народнаму пісьменніку Беларусі Мікалаю Іванавічу Чаргінцу спаўняецца 85 гадоў.
Мікалай Іванавіч — пісьменнік, сцэнарыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, аўтар шматлікіх раманаў і аповесцей. Яго кнігі атрымалі высокую чытацкую ацэнку ў многіх краінах, раманы перакладзены на дваццаць моў, унесены ў спіс лепшых твораў свету, удастоены розных прэмій і ўзнагарод.
Да гэтай даты ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” арганізавана выстава “Служба дні і ночы”. На ёй прадастаўлены выданні, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Сярод іх — два аб’ёмныя выданні: “Мікалай Чаргінец. Іншага не дадзена”, “Мікалай Чаргінец. Асоба. Час. Лёс”, а таксама творчая спадчына аўтара, шматлікія раманы і аповесці, сярод якіх: “Загад № 1”, “Сыны”, “А ён не вярнуўся з бою”, “Вам — заданне” і іншыя творы. Выставу дапаўняюць ілюстрацыйны матэрыял і фотадакументы.

