2 і 3 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы функцыянавала  выстава-папярэджанне “СНІД – пагроза чалавецтву” (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам). Увазе чытачоў была прадастаўлена літаратура па гісторыі захворвання, пра шляхі перадачы віруса, групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, а таксама кнігі, прысвечаныя праблемам наркаманіі. Для работнікаў бібліятэкі  валеолаг ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” Наталля Юрэня  арганізавала абмеркаванне праблемы  “СНІД – пагроза чалавецтву”.  Спецыяліст нагадала слухачам, што такое ВІЧ і СНІД, падкрэсліла, што гэтае захворванне ўваходзіць у нашы дні ў лік самых страшных хвароб у свеце. Наталля Юрэня прывяла статыстыку па дадзеным захворванні па раёну, вобласці і рэспубліцы. Таксама расказала пра асноўныя шляхі заражэння і распаўсюджання  смяротнай інфекцыі, аб мерах засцярогі і прафілактыцы хваробы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.