Афганістан – гэта рана для тых, хто страціў блізкіх, для тых чыё юнацтва было апалена вайной і гарачым афганскім сонцам. Вайна даўно скончылася, але боль страты – гэта жывая боль, якая застаецца на ўсё жыццё. На патрыятычнай гадзіне “Суровая земля Афганистана”, гаварылася аб гераізме савецкіх салдат, якія праяўляючы прыклады мужнасці і гераізму, выконвалі свой воінскай і грамадзянскі абавязак у Афганістане, аб нашых земляках, якія вярнуліся і не вярнуліся з той крававай вайны. Але памяць аб якіх будзе жыць у нашых сэрцах. У бібліятэцы была арганізавана выстава – рэквіем “Нам бы жыць …”, якая была прысвечана нашаму земляку — Дмітрыю Лазовіку, загінуўшаму на Афганскай зямлі.