Адным з самых важных і вялікіх святаў для хрысціян з’яўляецца дзень з’яўлення на свет сына Божага, Ісуса Хрыста. Гэты светлы дзень святкуюць усе. Яму рады і дарослыя, і дзеці. І ўсё таму, што сам ён добры, мірны і мае багатую гісторыю. У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло сямейнае свята «Свята Каляд: сямейныя традыцыі». На гэтым мерапрыемстве бібліятэкар нагадала гісторыю ўзнікнення свята, асноўныя праваслаўныя каноны святкавання Каляд. Удзельнікі мерапрыемства прывялі прыклады сямейных традыцый, успаміналі пра гады маладосці, аб прыемных момантах у іх жыцці, добрых учынках і справах.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.