1 верасня для школьнікаў пачынаецца новы навучальны год. А гэта значыць —  прыйшла пара  зноў садзіцца за падручнікі. Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла дзяцей на свята ведаў Дзятлава ВооkФест —  “Святло ведаў адкрывае кніга”.  Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з кніжным фондам бібліятэкі. Дзеці  даведаліся, якія бываюць кнігі, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай і кнігай. Таксама дзецям была прапанавана  віктарына “Ведаеш — адказваеш, не ведаеш – прачытай”. У час мерапрыемства праглядзелі відэа-прэзентацыю “Дзень ведаў у розных краінах свету”, з якой даведаліся, як у дзяцей з другіх краін  свету  праходзіць  дзень ведаў. Напрыканцы сустрэчы  дзецям  была прапанавана выстава-прагляд “Кнігі, якія ведаюць усё!”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.