Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры прайшоў беларускамоўны дзень “Сёння размаўляем па-беларуску”. У гэты дзень у бібліятэцы адбыліся гучныя чытанні твораў на роднай мове
“Як званочак звініць наша мова”. На мерапрыемстве зачыталі вершы Петруся Броўкі “Калі ласка”, Ніла Гілевіча “Як ты дарага мне, мая родная мова!”, “Родная мова”, загадваліся загадкі – жарты. Бібліятэкар пазнаёміла з новымі паступленнямі кніг беларускіх пісьменнікаў.