Да Дня маці ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была аформлена выстава-экспазіцыя “У маёй бабулі рукі залатыя”, на якой былі прадстаўлены вышыванкі, вязаныя сурвэткі і іншае.Выстава-прысвячэнне “Жанчына. Багіня. Маці.” складалася з выданняў, прысвечаных самаму дарагому чалавеку на свеце – маці. Тут размешчаны кнігі па выхаванню, медыцынская літаратура, мастацкія творы, зборнікі вершаў пра маці, рэпрадукцыі карцін.