У рамках акцыі “У Год культуры – у бібліятэку” на паэтычнае дасье “У вянок Максіму Багдановічу” былі запрошаны  чытачы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы, гучалі песні на словы М.Багдановіча ў выкананні Алены Сауленайтэ, ансамбля “Песняры”, Якава Навуменкі, Аляксея Хлястова, Жанэт. Праглядзелі відэафільмы “Беларусы пра Максіма Багдановіча”, “Музей Максіма Багдановіча”, урыўкі са спектакля “Ля сіняй бухты”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.