2 кастрычніка ў Гезгалаўскай сельскай  бібліятэцы –цэнтры экалагічнай  культуры прайшла экскурсія па бібліятэцы “Вандраванне па кніжным сусвеце”.На мерапрыемства завіталі дзеці 1-га  класа ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя школа”. Дзецям распавялі, якія ў бібліятэцы ёсць аддзелы, пазнаёмілі з правіламі карыстання бібліятэкай. Ім было цікава пазнаць, для чаго патрэбныя каталогі, дазволілі зазірнуць у каталожныя скрыначкі, паглядзець, як выглядае “пашпарт кнігі” — каталожная картка, таксама пазнаёмілі  з  перыядычнымі  выданнямі, якія выпісвае бібліятэка. Школьнікаў зацікавілі выставы бібліятэкі. Дзеці бралі з паліц кнігі, разглядалі, задавалі пытанні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.