У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 6 лістапада прайшло мерапрыемства, прысвечанае самай прыгожай пары года — восені, якое апяваюць у сваіх творах пісьменнікі,  мастакі і музыкі. Мы таксама паспрабавалі творча асвяціць гэтую тэму дзякуючы шоу-праграме «Восень – рыжая сяброўка». Вядучыя сустрэчы, Наталля Бадзяка і Алена Хрышчановіч, расказалі дзецям аб гэтай  пары года, загадвалі загадкі, расказвалі пра прыкметы надвор’я. Маленькія чытачы дружна называлі, з якога дрэва зваліўся лісток, які паказвалі вядучыя. А яшчэ дзеці дружна ўдзельнічалі ў конкурсах: «Капуста для галубцоў», «Лістапад», «Знайдзі лішняе», «Дожджык». У заключэнні ўсіх наведвальнікаў шоу-праграмы пачаставалі восеньскімі дарамі – яблыкамі і грушамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.