30 верасня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання ”Праменьчык”,  якое працуе пры ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. З удзельнікамі аб’яднання ладзілася гадзіна карысных парад “Восеньскі калейдаскоп”. Для іх былі падрыхтаваны цікавыя парады наконт таго, як захаваць сваё здароўе ў асенні перыяд. Атрымалі таксама парады наконт харчавання. Але самае галоўнае — ствараць сабе і сваім блізкім добры настрой, гэта ўніверсальны сродак ад усіх хвароб. Прайшла гульнёвая праграма, якая прынесла ўдзельнікам мерапрыемства вяселле і пазітыўны настрой.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.