1 снежня ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўнай асветы і культуры, да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, ладзіўся ўрок-разважання «Я люблю цябе жыццё» з навучэнцамі Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Загадчыца Вензавецкага ФАПа Лябецкая Валянціна Мікалаеўна растлумачыла ўдзельнікам сэнс паняццяў ВІЧ і СНІД, расказала пра асноўныя шляхі перадачы, метады дыягностыкі і лячэння захворвання, аб праблеме распаўсюджвання віруса ў свеце і нашым раёне. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з тэматычнай выставай «Мы супраць СНІДу».