19 жніўня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла гадзіна пачастункаў “Яблычны спас не пройдзе без нас”. Мерапрыемства прысвечалася святкаванню хрысціянскага свята Праабражэння Гасподняга, названаму ў народзе Яблычным Спасам. З аповеду вядучай дзеці даведаліся пра свята і традыцыі, уласцівыя яму. Разбіўшыся на дзве каманды, дзеці прынялі ўдзел у конкурсе: “Збяры ўраджай”, “Ходзіць яблычак па кругу”, “Даскажы прыказку”, “Дапамажы дастаць яблык”. У выніку перамагла дружба і добры настрой. Напрыканцы дзеці частаваліся смачнымі яблыкамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.