30 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў першых классаў прайшла экскурсія па бібліятэцы з элементамі тэатралізацыі “Як зайка хацеў стаць чытачом”. Гэта мерапрыемства выклікала шмат станоўчых эмоцый. Рабяты з задавальненнем слухалі бібліятэкара, разглядвалі стэлажы, дзівіліся вялікай колькасці кніг, якія стаялі на кніжных стэлажах. З вялікім задавальненнем слухалі Каралеву кнігу, якая завітала да іх. Яна распавядала аб тым, як трэба правільна карыстацца кнігай, для чаго нам патрэбны кнігі і як яны ствараліся. Рабяты з інтарэсам разглядвалі кніжкі – малышкі, кніжкі – цацкі, кніжкі – раскладанкі, энцыклапедыі. Напрыканцы экскурсіі Каралева кніга запрасіла ўсіх стаць карыстальнікамі бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.