23 лістапада 2023 года ў горадзе Мінску прайшлі ІХ Беларускія калядныя адукацыйныя чытанні, дзе былі ўзнагароджаны пераможцы ІХ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Заснавальнік конкурсу — Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. Сярод пераможцаў Дзятлаўская раённая бібліятэка. Бібліятэка атрымала заахвочванне за годную работу ў намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю”. На конкурс раённая бібліятэка прадставіла летапіс храмаў Спаса — Прэабражэнскай царквы і Сабора святых новапакутнікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. У дадзеным летапісе прадстаўлена не толькі гісторыя храмаў, але і біяграфіі святароў дадзенай царквы, успаміны і фота з асабістых архіваў. На працягу доўгага часу вялася крапатлівая праца: збіраліся гістарычныя матэрыялы, фотаздымкі, складалася храналогія, вывучаліся біяграфіі святароў. Вялікую дапамогу аказалі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі настаяцель сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Іаан Кісель, святар Аляксей Сцепановіч, настаяцель Накрышскай Барыса — Глебскай царквы айцец Мікалай Пінчук, і мясцовыя жыхары. Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць падзяку ў напісаннні летапісу. Радуе тое, што бібліятэкі Дзятлаўшчыны ужо не першы раз становяцца пераможцамі дадзенага конкурсу. Бібліятэкі і далей будуць працаваць ў гэтым накірунку, таму што ў наш складаны час чалавеку патрэбна дабрыня, спагада, увага да бліжняга і Божае слова. Дзе Бог, там мір і будучыня нашай краіны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.