26 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы  была арганізавана выстава-прагляд «Здравствуй, праздник новогодний». Увазе аўдыторыі прадставілі цікавую інфармацыю па афармленні святочнага стала, дома, навагодняе меню і зорны гараскоп. Чытачы даведаліся, якія арыгінальныя навагоднія ўборы, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожванні можна зрабіць сваімі рукамі. А ўсім дарослым, хто хоча здзейсніць падарожжа ў свае дзяцінства, проста неабходна наведаць выставу. Напэўна, усё памятаюць шкляныя старэнькія ўпрыгожванні  ў форме  гадзінікаў, на якіх паказана час без пяці дванаццаць, такія загадкавыя, смешныя шарыкі, зорачкі, шышкі? Цяпер модна прыбіраць ёлку стыльна, у пэўнай каляровай гаме. Усё гэта, вядома, вельмі прыгожа, і «як у кіно». Раней гэтага не было. А што ж было раней? Гэта і многае іншае вы можаце ўбачыць наведаўшы нашу выставу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.