У рамках Года гістарычнай памяці ў філіяле ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” прайшла гадзіна гісторыі “Жаночы лік Вялікай Айчыннай”. Да пачатку мерапрыемства ўвазе наведвальнікаў была прапанавана паліца – памяць ”Вялікая Айчынная ў імёнах”, дзе прадстаўлены матэрыяламі аб жыцці і дзейнасці зямлячкі, ураджэнкі вёскі Зачэпічы Надзеі Сніціч. Паліцу дапаўнялі фотаздымкі. Шмат цікавых звестак пра сям’ю Сніціч расказала чытачка бібліятэкі, уражэнка в.Зачэпічы Ганна Гантарская.