4 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гутарку-віктарыну “Знаёмая і незнаёмая Дзятлаўшчына”, прысвечаную 525-годдзю г. Дзятлава. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі летніка працы і адпачынку “Расток” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”. Спачатку бібліёграф распавяла дзецям аб гісторыі ўтварэння горада, адбыўся прагляд віртуальнай экскурсіі “Библиотакси по улицам города” аддзела абслугоўвання і інфармацыі, якая размешчана на сайце і ютуб-канале бібліятэкі. Замацаваць атрыманыя веды можна было, адказваючы на пытанні віктарыны.