У рамках праекта па прававому выхаванню “Закон і права”, бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” адбылося чарговае пасяджэнне падлеткавага аматарскага абʼяднання “Прававы лабірынт” па прававому выхаванню з вучнямі 11 “Б” класа, класны кіраўнік Шпакоўская Алена Вацлаваўна. Мерапрыемства ладзілася ў форме прававога турніра “Знаўцы праваˮ, падчас якога ўдзельнікі памераліся сваімі ведамі па прававой тэматыцы. Адказвалі на пытанні віктарыны, абмяркоўвалі свае абавязкі ў школе, дома. перад дзяржавай. Паказалі свае веды ў юрыдычных паняццях, знаходзілі выхад з розных сітуацый.




