10 верасня, бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры, завітала ДУА «Вучэбна – педагагічны комплекс Раклевіцкі дзіцячы сад – базавую школу». З хлопчыкамі і дзяўчынкамі яна ладзіла забаўляльна-павучальны занятак “Звяры, птушкі і букашкі на старонках дзіцячых кніг”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з серыяй кніг “Маленькі прафесар” — кніжкі вельмі цікавыя, прыгожа размаляваныя “Звери Беларуси”, “Семь цветов радуги”, “Растения хищники”, “Как живёт ёжик” і інш. Затым бібліятэкар загадвала дзецям загадкі, гулялі ў розныя рухомыя гульні.


