Да Дня народнага адзінства філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” запрасіла чытачоў на актуальную размову “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Гісторыю роднага краю робяць людзі, якія яго насяляюць. Кожны з нас унёс свой асабісты ўклад ў развіццё раёна, вёскі. Кожны з’яўляецца маленькай часцінкай лёсу Дзятлаўшчыны. З пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі, гонар за нашых славутых продкаў і землякоў. Для наведвальнікаў бібліятэкі прадстаўлены матэрыялы аб суверэннай Беларусі, яе гісторыі, дасягненнях у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Актуальная размова з чытачамі закранула падзею, якая адбылася 17 верасня 1939 года і якая дала нагоду лічыць гэты дзень Днём уз’яднання Беларусі і беларусаў.