Напярэдадні Дня народнага адзінства ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры” адбылася патрыятычная гадзіна “Адзіным духам мы моцныя”. Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі важныя старонкі гісторыі Беларусі, пагаварылі пра значэнне народнага адзінства, любоў да Радзімы, узаема павагу і шчырае сяброўства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей. Урачыстую атмасферу сустрэчы падтрымалі паэтычныя хвілінкі: у выкананні ўдзельнікаў пранікнёна гучалі вершы пра родную Беларусь. Адметнай часткай мерапрыемства стала кніжная выстава“Краіна, у якой хочацца жыць”. Прадстаўленая літаратура дапамагл апрысутным яшчэ глыбей усвядоміць галоўную думку сустрэчы: сіла нашай краіны — у яе народзе, міры, згодзе і еднасці.


