10 красавіка, ў рамках бібліятэчнага праекта “СВАЁ — значыць лепшае”, закліканага папулярызаваць сацыяльна значную літаратуру, супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” завіталі ў госці да калектыву ААТ “Наваельнянскі КХП” з інфарматыўнай выставай-аглядам “Чытаем пра вайну — памятаем пра мір”.
Наведвальнікам былі прадстаўлены знакавыя выданні:
- «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» — пра неацэнны ўклад і мужнасць нашых гераінь;
- В. Гаўрыловіч «Смотрины» — кранальная аповесць пра ваеннае дзяцінства і нязломную любоў да Радзімы;
- «За цябе, Беларусь» — паэтычны зборнік, напоўнены шчырай вернасцю родным вытокам і інш выданні.
Кожная кніга на выставе — гэта жывы сведка часу. Такія сустрэчы нагадваюць нам: мы — нашчадкі пераможцаў, і наш абавязак — берагчы мір, здабыты такой высокай цаной.





